Двух моладзевых працаўнікоў з Беларусі запрашаюць на міжнародную праграму па правах чалавека для нацыянальных меншасцяў.
Калі: 11-19 траўня 2019.
Дзе: Македонія, Струга.
Трэнінг мае мэты:
- павысіць дасведчанасць па пытаннях нацыянальных меншасцяў;
- палепшыць адукацыю па правах чалавека на мясцовым і нацыянальным узроўні;
- перавесці тэарэтычныя веды ў канкрэтных дзеянні.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- узрост ад 18 гадоў;
- досвед працы з моладдзю (моладзевыя працаўнікі, моладзевыя лідары, моладзевыя актывісты);
- імкненне атрымаць канкрэтныя навыкі з іх прымяненнем на практыцы;
- валоданне ангельскай мовай на камунікацыйным узроўні;
- вітаецца – наяўнасць валанцёрскага досведу у фондзе “Добрая воля” / РГА “Надзея дзецям».
Фінансавыя ўмовы
Выдаткі на дарогу, пражыванне і харчаванне аплочваюцца арганізатарам. Рэгістрацыйный ўнёсак – 30 еўра + 20 еўра аплата за курс.
Дэдлайн падачы заяўкі – 22 сакавіка.
Больш падрабязнасцей тут.