8-14 ліпеня 2019 года Transparency International ладзіць штогадовы трэнінг па барацьбе з карупцыяй і справаздачнасці “School на Integrity” для будучых лідараў. Мэта школы – пазнаёміць удзельнікаў з найноўшымі распрацоўкамі ў галіне барацьбы з карупцыяй і падсправаздачнасці даць ім магчымасць распрацаваць уласныя падыходы ў гэтай галіне. З 2010 года школа прыняла больш за 1000 моладзевых лідараў з амаль 120 краін свету.
Калі: з 8 па 14 лiпеня 2019 года
Дзе: Вільня, Літва
Каго шукаюць:
Школа запрашае студэнтаў старэйшых курсаў, аспірантаў і маладых спецыялістаў ва ўзросце да 35 гадоў.
Фінансавыя ўмовы:
Кошт удзелу ў школе складае 750 еўра і ўключае плату за навучанне, навучальныя матэрыялы, пражыванне, харчаванне і пазакласныя мерапрыемствы. Заяўнікі з некаторых краін, у тым ліку Беларусі, могуць атрымаць поўную стыпендыю, якая пакрывае транспартныя выдаткі, навучанне і пражыванне. прэтэндэнты на стыпендыю павінны падаць заяўку загадзя. Некаторыя заяўнікі змогуць атрымаць частковую сыпендыю, якая пакрывае толькі частку выдаткаў.
Як падацца:
- Тэрмін падачы заявак для прэтэндэнтаў на поўную стыпендыю – 30 красавіка 2019 года. Кандыдаты, якія прэтэндуюць на атрыманне стыпендыі, даведаюцца пра вынікі адбору да 20 мая 2019 года.
- Тэрмін для прэтэндэнтаў на частковую стыпендыю і нестыпендыяльных заявак – 20 мая 2019 года. Кандыдаты даведаюцца пра вынікі адбору на працягу трох тыдняў пасля дасылання, да 10 чэрвеня 2019 года.
Для падачы заяўкі неабходна запоўніць і адправіць электронную форму заяўкі (па спасылцы). Звярніце ўвагу, што заяўка ўключае, апроч іншага, CV і матвацыйны ліст (не больш за 500 слоў).
Крыніца – тут.