Міжнародная летняя школа па міграцыі запрашае цікаўных удзельнікаў у Грузію.
Калі: 30 чэрвеня – 6 ліпеня 2019 года.
Дзе: Тбілісі, Грузія.
Весці лекцыі будуць міжнародныя акадэмічныя эксперты з міграцыйнай абсерваторыі Оксфардскага ўніверсітэта, універсітэта Сэсекса, школы эканомікі Сарбонскага ўніверсітэта, Дунайскага ўніверсітэта Крэмс, Амстэрдамскага ўніверсітэта, універсітэта Лейдана і Маастрыхцкай вышэйшай школы кіравання і ICMPD. Таксама яны часова стануць настаўнікамі для ўдзельнікаў.
У асноўным лекцыі будуць тычыцца наступных пытанняў:
- увядзенне ў вывучэнне міграцыі;
- міграцыя і развіццё;
- міграцыя і эканоміка;
- успрыманне мігрантаў;
- міграцыйнае заканадаўства;
- міграцыйныя дадзеныя.
Летнік прапануе міждысцыплінарныя акадэмічныя і арыентаваныя на даследаванні лекцыі, семінары і праекты па пытаннях, звязаных з міграцыйнай сітуацыяй і міграцыйнай палітыкай у ЕС, Усходнім суседстве ЕС і ва ўсім свеце. Навучанне будзе суправаджацца даследаваннямі, практычнымі заняткамі і інтэрактыўнымі дыскусіямі. У агульнай складанасці ў летняй школе змогуць узяць удзел да 75 студэнтаў.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- павінны вывучаць міграцыю, журналістыку, СМІ, міжнароднае права, міграцыйнае права, эканоміку, дэмаграфію, гісторыю, сацыяльныя і палітычныя навукі;
- прымаюцца заяўкі як ад студэнтаў/к, так і ад маладых спецыялістаў;
- неабходна ведаць ангельскую мову.
Для ўдзелу неабходна прадставіць (на ангельскай мове) наступныя дакументы:
- запоўненая заяўка;
- CV;
- сертыфікат, які падцвярджае ўзровень валодання ангельскай мовай (калі ёсць);
- рэкамендацыйны ліст. Дакументы прымаюцца на электронную пошту summerschool@icmpd.org.
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары прапануюць удзельнікам і ўдзельніцам на бясплатнай аснове пражыванне і харчаванне, таксама аплочваюць транспартныя выдаткі. Рэгістрацыя ў летняй школе – бясплатная.
Дэдлайн – 30 красавіка 2019 года.
Паводле by.odb-office.eu