Студэнты, якія вывучаюць хімію, запрашаюцца на летнюю школу ў Чэхію на цэлы месяц.
Калі: 7 ліпеня – 6 жніўня 2019 года.
Дзе: Пардубіцэ, Чэхія.
Тэматыка школы – смарт-кіраванне і жыццё як хімія.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- грамадзянства любой краіны свету;
- вучыцца на 1-4 курсах універсітэту;
- вывучаць такія дысцыпліны, як хімія, хімічныя тэхналогіі, матэрыялазнаўства;
- добра валодаць ангельскай мовай.
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары прапануюць 28 стыпендый, якія цалкам аплочваюць кошт навучання, пражывання і харчавання. Удзельнікі, якія не атрымаюць стыпендыю, мусяць заплаціць рэгістрацыйны ўнёсак – 100 еўра.
Падаць заяўку можна па спасылцы. Для гэтага папярэдне неабходна напісаць матывацыйны ліст на адну з тэмай: Smart Governance ці Life is Chemistry.
Дэдлайн – 30 красавіка 2019 года.