Прадстаўніцтва ГА «Internationales Bildungs- und Begegnungswerk gemeinnützige Gesellschaft mit beschränkter Haftung» шукае ў сваю каманду каардынатара праектаў.
Умовы:
- Праца ў стабільнай і цікавай арганізацыі, магчымасці для развіцця;
- 40-гадзінны працоўны тыдзень;
- Канкурэнтная заработная плата (па выніках сумоўя);
- Камфортныя ўмовы працы і адпачынку (офіс каля метро);
- Прафесійная каманда, дружны калектыў.
Задачы каардынатара:
- Удзел у падрыхтоўцы конкурсных дакументаў для падачы заявак на рэалізацыю праектаў;
- Кансультаванне і суправаджэнне праектаў па пытаннях рэгістрацыі і ўзаемадзеяння з Дэпартаментам па гуманітарнай дзейнасці;
- Кансультаванне заяўнікаў па пытаннях запаўнення і падачы заявак, прадастаўлення зваротнай сувязі па выніках адбору;
- Суправаджэнне працэсу адбору заявак і прадастаўлення справаздачнасці;
- Вядзенне маніторынгу і прамежкавага кантролю рэалізацыі праектаў, сістэматычны ўлік інфармацыі, фіксаванне вынікаў;
- Вядзенне дакументацыі па праектах (заяўкі, справаздачы, зводныя табліцы, агляды, статыстычныя і аналітычныя дадзеныя);
- Кансультаванне па пытаннях выканання патрабаванняў па вядзенню справаздачнасці і іншай дакументацыі;
- Каардынацыя падрыхтоўкі і суправаджэнне мерапрыемстваў па праектах.
Патрабаванні:
- Вышэйшая адукацыя;
- Досвед працы ў менеджменце міжнародных праектаў ад 3-х гадоў;
- Свабоднае валоданне нямецкай мовай (валоданне ангельскай мовай будзе значным перавагай);
- Валоданне навыкам пабудовы эфектыўнай камунікацыі і каманднай працы;
- Уменне складаць аналітычныя справаздачы;
- Ініцыятыўнасць, мабільнасць, срэсаўстойлівасць;
- Уменне працаваць з вялікім аб’ёмам інфармацыі;
- Высокія арганізатарскія здольнасці;
- Гатоўнасць да паездак у гарады Беларусі, Германію і ў краіны Усходняга партнёрства.
Як падацца:
Даслаць рэзюмэ і матывацыйны ліст з апісаннем наяўнага вопыту да 15 красавіка 2019 года на адрас электроннай пошты harashevich@ibb.by (у тэме ліста пазначайце «Каардынатар праектаў»)
Больш інфармацыі – тут.