З 1 па 12 ліпеня 2019 года ў Вільні пройдзе трэцяя Летняя школа Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта. Мэта школы – пазнаёміць удзельнікаў з адукацыйнай традыцыяй Liberal Arts i перавагамі гэтай мадэлі ў параўнанні з класічнай адукацыяй.
У межах школы пройдзе 6 майстэрняў:
- Тэатральная майстэрня Вольгі Палявіковай і Аляксандра Марчанка
Майстэрня візуальнай спадчыны Сцяпана Стурэйкі і Касі Сырамолат - Майстэрня крэатыўнага пісьма Віктара Марціновіча і Ксеніі Шталенковай
- Майстэрня графічнага малюнка Сяргея Сялецкага
- Анімацыйная майстэрня Юліі Цітовай і Валентаса Ашкініса
- Майстэрня англійская мовы Людмілы Арцымавічэне
Вынікам Летняй школы стане агульная адкрытая сесія 12 ліпеня, на якой слухачы кожнага з напрамкаў прадставяць свае індывідуальныя і калектыўныя творчыя праекты. Аўтары лепшых праектаў у рамках Летняй школы будуць узнагароджаны дыпломамі, якія пазней можна будзе далучыць да заяўкі на паступленне ў ЕГУ.
Умовы:
Удзельнікам афармляецца бясплатная віза на тэрмін правядзення Летняй школы ЕГУ.
Як падацца:
Запоўніць заяўку па спасылках вышэй. Дэдлайн падачы заявак — 10 траўня.
Больш інфармацыі пра Летнюю школу ЕГУ – тут.