Sempre a Frente Foundation – арганізацыя, якая каардынуе валанцёрскія праекты ў Любліне, – шукае кандыдата з Беларусі.
Калі: травень 2019 – красавік 2020 (працягласць – 12 месяцаў).
Дзе: Люблін, Польшча.
Тэрмінова шукае асоба, якая будзе працаваць у арганізацыі з тэмай габрэйскай культуры ў лакальным кантэксце.
Задачы для валанцёра:
- праводзіць экскурсіі па выставах (Люблін да і падчас вайны, габрэйская супольнасць);
- дапамога з варкшопамі;
- пераклад, дапамога з офіснай працай і іншыя.
Больш падрабязнасцей можна даведацца па спасылцы.
Ад кандыдатаў і кандыдатак чакаюць CV і матывацыйны ліст з апісаннем вашай зацікаўленасці, інтарэсаў, звязаных з праектам, адукацыі (ўніверсітэцкай, трэнінгаў і г.д.).
Даслаць заяўку неабходна на е-адрас monika.mieleszko@sempre.
Вызначыцца з планамі на наступны год патрэбна хутка, бо дэдлайн ужо 18 красавіка.