Школа валанцёрства ў КОРПУСЕ абвяшчае набор!

Валанцёрская школа РАБІ БУДЗЕ! набірае слухачоў. Мэта школы – падрыхтаваць спецыялістаў шырокага профілю, якія змогуць працаваць у культурнай і грамадскай галінах у сваёй мясцовасці.

Школа “РАБІ – БУДЗЕ!” – гэта модульная платформа, якая прапануе навучэнцам набор агульных курсаў (напрыклад: “Як зразумець свае моцныя бакі”, “Як падаць сваю ідэю і не аблажацца”), а таксама індывідуальныя курсы па напрамках (дызайн, PR, SMM). Выкладчыкамі курса стануць практыкі і спецыялісты ў сваіх галінах.

У канцы навучання ўсіх удзельнікаў і ўдзельніц чакае экспрэс-стрэс-стажыроўка, падчас якой можна будзе выбраць адзін з трох маштабных праектаў і далучыцца да іх. Удзельнікі атрымаюць шанс самастойна правесці буйное мерапрыемства на пляцоўцы культ. цэнтра Корпус, паўдзельнічаць у арганізацыі фестываля VULICA BRASIL або стаць часткай каманды на фестывалі SPRAVA.

Умовы:

Усе курсы лекцый і практычныя заняткі пройдуць на пляцоўцы культ. цэнтра Корпус. Усе дэталі праграмы будуць паведамленыя асобна адабраным удзельнікам і ўдзельніцам школы. Старт школы запланаваны на 11 траўня.

Як падацца:

Запоўніць заяўку па спасылцы. Дэдлайн зявак – 20 красавіка. Вынікі адбору будуць абвешчаныя пасля 25 красавіка.

Больш інфармацыі – тут.