Праграма “Frankfurt Fellowship” запрашае прафесіяналаў у галіне выдавецтва паўдзельнічаць у конкурсе на атрыманне стыпендыі. Мерапрыемствы праграмы пройдуць у кастрычніку 2019 г. – падчас Франкфукцкай кніжнай выставы.
Упершыню арганізаваная ў гонар 50-годдзя Франкфурцкай кніжнай выставы (Frankfurter Buchmesse) ў 1998 годзе, праграма “Frankfurter Buchmesse Fellowship” ужо 20 гадоў прымае новых удзельнікаў. На сённяшні дзень выпускнікамі праграмы сталі больш за 350 выдавецкіх экспертаў з амаль 60 краін. Стыпендыяты наведваюць выдавецтвы і кніжныя крамы ў трох нямецкіх гарадах, тэматычныя мерапрыемствы і падзеі, знаёмяцца з асаблівасцямі кніжнай прэзентацыі і атрымліваюць магчымасць наладжваць каштоўныя сувязі ў сферы выдавецтва.
Чаго чакаюць ад кандыдатаў:
- Некалькі гадоў досведу працы ў галіне выдавецтва;
- Добрае валоданне англійскай мовай;
- Тры рэкамендацыйныя лісты ад міжнародных дзелавых партнёраў;
- Рэкамендацыя ад кіраўніцтва выдавецтва, з якім супрацоўнічае кандыдат.
Як падацца:
Знайсці і спампаваць форму для падачы заяўкі па спасылцы, запоўніць заяўку і даслаць на адпаведны адрас. Тэрмін падачы заявак: 30 красавіка 2019 года.
Больш інфармацыі – тут.