Дабрачыннае грамадскае аб’яднанне «Бальнічныя клоўны Фані ноуз» аб’яўляе набор людзей розных прафесій ва ўзросце ад 21 года для праходжання курса бальнічнага блазна.
Гродна: 4-5, 11-12 траўня, час заняткаў з 11.00 да 18.00.
Магілёў: 12 траўня, час заняткаў з 09.00 да 18.00, 13-17 траўня, час заняткаў з 16.00 да 19.00. Навучанне бясплатнае.
Для таго, каб прыняць удзел у курсе, неабходна запоўніць анлайн-анкету.
У рамках курсу Вы зможаце не толькі атрымаць уяўленне аб бальнічнай клаўнадзе і раскрыць у сабе новыя бакі, але і стаць бальнічным клоўнам і далучыцца да каманды Funny nose.
У праграму курса ўваходзяць тэарэтычныя заняткі па псіхалогіі хворага дзіцяці, па гісторыі клаўнады і правілам працы ў стацыянары, практычныя заняткі па акцёрскаму майстэрству, тэмпарытму, пантаміме, акрабатыцы, жангляванню, музычнай імправізацыі, фокусам і многае іншае. Акрамя таго, абавязковым этапам курса з’яўляецца наведванне бальніцы ў суправаджэнні вопытных бальнічных клоўнаў.
Больш падрабязна пра курсы і расклад заняткаў па тэл. / Viber + 375-29-378-63-50.