Экастарт абвяшчае новы набор!

Моладзевы экалагічны цэнтр «Экостарт», арганізаваны Цэнтрам экалагічных рашэнняў, адкрывае прыём заявак на абноўлены курс уводзінаў у эка-фрэндлі лад жыцця. Гэтая праграма для вас, калі вы цікавіцеся пытаннямі экалогіі, падзяляеце «зялёныя» каштоўнасьці, хочаце мяняць сябе і сваё асяроддзе да лепшага. За шэсць сезонаў існавання праграмы навучанне прайшлі больш за 150 чалавек.

Курс “Экастарт” прапануе:

  • інтэрактыўныя жывыя сустрэчы;
  • навучанне на анлайн-платформе;
  • доступ да калекцыі матэрыялаў па абароне навакольнага асяроддзя;
  • дадатковыя тэматычныя сустрэчы з экспертамі;
  • экскурсіі і выязныя мерапрыемствы;
  • новыя знаёмствы і сяброўскую атмасферу.

У канцы праграмы выпускнікі і выпускніцы арганізуюць уласнае Экалагічнае мерапрыемства пры падтрымцы Цэнтра экалагічных рашэнне.

Тэматычныя блокі праграмы:

  • зелёнае спажыванне і экалагічна-сяброўскі лад жыцця;
  • змяненне клімату і іншыя сусветныя экалагічныя праблемы;
  • энергетыка і энергаэфектыўнасць;
  • zero waste (нуль адходаў) і другое жыццё рэчаў;
  • хімічная бяспека тавараў;
  • водныя рэсурсы і іх забруджванне;
  • арганічная сельская гаспадарка;
  • захаванне біяразнастайнасці;
  • урбаністыка і транспарт;
  • грамадскі экалагічны рух.

Умовы:

Заняткі будуць праходзіць у цэнтры Мінска (раён ст.м. Пл. Перамогі). Арганізацыйны ўнёсак за ўдзел – 30 BYN за ўвесь курс. Для матываваных удзельнікаў і ўдзельніц прадугледжана некалькі стыпендый, якія пакрываюць арганізацыйны ўнёсак і выдаткі на дарогу (для іншагародніх).

Як падацца:

Для таго, каб прайсці навучанне па праграме, трэба запоўніць анлайн-заяўку да 1 мая 2019 года. Вынікі адбору будуць вядомыя не пазней за 4 мая 2019 года.

Больш інфармацыі – тут.