Centrum Współpracy Młodzieży шукае EVS-валанцёра на пазіцыю асістэнта праектнага мэнэджара.
Калі: 15 ліпеня 2019 года – 15 ліпеня 2020 года.
Дзе: Гдыня, Польшча.
Калі вы – адказны, крэатыўны, адкрыты да ўсяго новага чалавек і гатовы даводзіць усе пачынанні да канца, то гэтая вакансія якраз для вас.
Валанцёр будзе дапамагаць з арганізацыяй розных лакальных і міжнародных праектаў, у тым ліку “Study Visits in Gdynia”, атрымоўваючы пры гэтым карысны досвед каманднай працы.
З патрабаванняў – магчымасць камунікаваць на рускай і ангельскай мовах, а таксама жаданне вывучаць польскую мову.