Універсітэт Тарту ў Эстоніі абвяшчае конкурс заявак для дактарантаў і аспірантаў, якія працуюць у галіне сацыяльных навук. Яны будуць мець магчымасць паўдзельнічаць у праграме у Інстытуце палітычных даследванняў Юхан Шютте пры падтрымцы Праграмы Еўразійскага Фонду Адкрытага Таварыства.
Мэтай праграмы з’яўляецца забеспячэнне навукоўцаў з адабраных краін навыкамі распрацоўкі аналітычных і даследчых праграм і стварэнне міжнародных кантактаў у працэсе праграммы.
Праграма адбудзецца з 12 жніўня 2019 па 12 студзеня 2020.
Дэдлайн: 9 мая 2019.
Патрабаванні:
- Кандыдаты на атрыманне доктарскай стыпендыі павінны быць дактарантамі, якія навучаюцца на PhD праграме* ў галіне сацыяльных навук (пажадана ў галіне паліталогіі і міжнародных адносінаў) ва ўстанове вышэйшай адукацыі ў адной з краін праграмы;
- Прэтэндэнты на дактарантуру павінны быць маладымі навукоўцамі, якiя ўзнагароджаны кандыдацкімі ступенямі ў галіне сацыяльных навук (пажадана ў галіне паліталогіі і міжнародных адносінах ці ў галіне цесна звязанай з імі);
- Кандыдаты павінны вельмі добра ведаць ангельскую мову (магчы весці размову і пісаць навуковыя ці палітычныя дакументы на англійскай мове);
- Перавага будзе нададзена асобам, праца якіх мае патэнцыял да павелічэння грамадскай зацікаўленнасці і да стварэння адкрытага грамадства, а таксама асобам, якія сустракаліся з рызыкай ізаляцыі або маргіналізацыяй ў роднай краіне.
Арганізатары пакрываюць візу, пражыванне або забяспечваюць выдаткі на пражыванне.
Кандыдат PhD будзе атрымліваць штомесяцовую стыпендыю ў памеры 1200 еўра, а кандыдаты, якія ужо абаранілі доктарскую дысертацыю, будуць атрымліваць cтыпендыю ў памеры 1500 еўра на месяц.
Кандыдаты на атрыманне доктарскай стыпендыі павінны прадставіць наступныя дакументы:
- запоўненая форма заяўкі;
- суправаджальны ліст, які тлумачыць матывацыю кандыдата (не больш за 1 старонку);
- апісанне даследчага праекта, які будзе ажыццяўляцца ў перыяд стажыроўкі (не больш за 3 старонкі), у якім падрабязна апісаны мэты і актуальнасць праекта, асноўныя навуковыя пытанні, тэарэтычныя і эмпірычныя падыходы;
- CV;
- акадэмічны транскрыпт і даведку з універсітэта;
- копія пашпарта заяўніка.
Прэтэндэнты на пост-доктарскія даследванні павінны прадаставіць наступныя дакументы:
- суправаджальны ліст, які тлумачыць матывацыю кандыдата (не больш за 1 старонку);
- апісанне даследчага праекта, які будзе ажыццяўляцца ў перыяд стажыроўкі (не больш за 3 старонкі), у якім падрабязна апісаны мэты і актуальнасць праекта, асноўныя навуковыя пытанні, тэарэтычныя і эмпірычныя падыходы;
- CV;
- копія PhD дыплома;
- копія пашпарта заяўніка.
Дакументы трэба даслаць на eurasiafellows@ut.ee