26 траўня 2019 года Цэнтр экалагічных рашэнняў пры падтрымцы Шведскага Інстытута запрашаюць на медыя-крэатон па водных праблемах!
На мерапрыемстве вы даведаецеся, якія праблемы, звязаныя з воднымі рэсурсамі, турбуюць экалагічную супольнасць свету і Беларусі, і зможаце ўнесці свой уклад у іх рашэнне з дапамогай стварэння медыя-і інфармацыйных прадуктаў.
Фармат мерапрыемства: У першай частцы выступяць эксперты, якія зробяць агляд існуючых водных праблемаў у кантэксце дасягнення Мэтаў ўстойлівага развіцця, а практыкі ў сферы медыя і камунікацый раскажуць пра цікавыя інфармацыйныя фарматы, з дапамогай якіх можна павысіць дасведчанасць аб такіх праблемах і паўплываць на іх вырашэнне. У другой частцы крэатона ўдзельнікі і ўдзельніцы ў міні-камандах створаць прататыпы медыйных прадуктаў па хвалюючых іх водным праблемах. Найбольш цікавыя ідэі будуць прапанаваны для далейшай рэалізацыі ў межах працы Цэнтра экалагічных рашэнняў.
Праграма мерапрыемства:
10:15 Ранішняя кава
10:30 Прывітальнае слова
10:40 Знаёмства з тэматыкай: роля вады
11:20 Увядзіны ў крэатыўны працэс і працу ў групах
11:30 Практыка крэатыўнага мыслення
13:00 Абед
13.30 Дыялог: кожны можа зрабіць свой унёсак!
14:15 Гледзячы ў будучыню: што мы можам зрабіць разам?
14:30 Прэзентацыя “Укараненне стратэгій распаўсюду інфармацыі”.
14:55 Заключнае слова
15:00 Нефармальная камунікацыя
Абавязковая папярэдняя рэгістрацыя па спасылцы.
Калі: 26 траўня 2019, 10.15-15.30
Дзе: бізнес-хаб Імагуру (вул. Фабрыцыуса, 4)