Майстэрня сацыяльнага кіно абвяшчае набор на новы інтэнсіў у межах адукацыйнага праекта для крэатараў #ART_INCLUSION. Гэтым разам – для тых, каму цікава развіваць свой YouTube-канал.
Калі: 7-9 чэрвеня 2019 года.
Дзе: Мінск.
Варкшоп па стварэнні і прасоўванні відэакантэнту ад польскага прадзюсара тэлевізійных і інтэрнэт-відэапраектаў Паўла Кваснеўскага будзе прысвечаны магчымасцям і спосабам выкарыстання Youtube для распаўсюду сваіх ідэй – ідэй, важных не толькі для вас асабіста, але і для групы, ад імя або для якой вам ёсць што сказаць.
Разам з экспертам вы вывучыце асновы працы на YouTube: стварэнне і афармленне канала, праца з кантэнтам і спасылкамі, аптымізацыя відэа. Даведаецеся, як пазбегнуць тыповых памылак пачаткоўца. У выніку вы створыце актуальны, запатрабаваны кантэнт для Youtube і навучыцеся яго прасоўваць.
Курс арыентаваны на блогераў, грамадскіх і культурных дзеячаў. Традыцыйна для праекта #ART_INCLUSION асаблівая ўвага будзе аддадзена людзям з інваліднасцю, гатовым адкрываць сябе для публікі, агучваць свае каштоўнасці, праблемы і патрэбы, пра якія нашаму грамадству важна ведаць. Адважвайцеся выходзіць на новы ўзровень!
Для ўдзелу неабходна падаць заяўку да 28 мая ўключна. Вынікі адбору будуць абвешчаныя 31 траўня.