Belarus Urban Fellowship абвяшчае набор

Цэнтр новых ідэй абвяшчае набор на Belarus Urban Fellowship-2019. Urban Fellowship – стыпендыя для лідарак і лідараў, якія займаюцца развіццём сваіх рэгіёнаў і гарадоў, мэта якой – пашырыць кампетэнцыі ўдзельнікаў і паспрыяць новай хвалі грамадскай актыўнасці.

Мерапрыемствы:

  • тры трохдзённыя навучальныя сесіі ў жніўні, верасні і кастрычніку, прысвечаныя развіццю PR-навыкаў, паглыбленню экспертызы ў рэгіянальным/гарадскім развіцці і інш.;
  • удзел у распрацоўцы новай версіі Рэйтынгу беларускіх гарадоў (жнівень-верасень) і арганізацыя прэзентацыі Рэйтынгу ў сваім горадзе (кастрычнік);
  • навучальны візіт у Берлін, у межах якога ўдзельнікі пазнаёмяцца з прадстаўнікамі выбітных урбаністычных арганізацый, культурных пляцовак, аналітычных цэнтраў і НДА Германіі (лістапад);
  • асабістая праграма – праца над уласнымі праектамі пры падтрымцы каманды Цэнтра новых ідэй.

Каго шукаюць:

  • прадстаўнікоў арганізацый грамадзянскай супольнасці, бізнесу, акадэмічнай сферы, медыяў і дзяржаўных органаў;
  • узрост – да 30 гадоў;
  • сталае пражыанне ў Беларусі (пражыванне па-за Мінскам будзе перавагай).

Умовы:

Цэнтр новых ідэй пакрывае кошты ўдзелу ў праграме.

Як падацца:

  • даслаць рэзюмэ, у якім узгадваюцца дасягненні кандыдата
  • даслаць матывацыйны ліст.

Заяўкі прымаюцца на адрас belarusurbanfellowship@gmail.com да 15 чэрвеня.

Больш інфармацыі пра Belarus Urban Fellowship-2019 – тут.