Хутка набліжаюцца вялікія даты і важныя падзеі для Цэнтра развіцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая Бібліятэка”. У гэты час камандзе будзе вельмі патрэбна дапамога! Не згубіце шанец далучыцца да каманды “Жывой Бібліятэкі”.
Каманда “Жывой Бібліятэкі” прасоўвае ў грамадстве прынцыпы роўнасці, інклюзіўнасці, недыскрымінацыі і талерантнасці. Важна, каб самыя розныя людзі маглі камунікаваць паміж сабой і голас кожнага і кожнай быў пачуты!
Каго шукаюць:
- SMM-спецыяліст_ка
Весці старонкі ў Facebook, Telegram і/ці Вконтакте. Для гэтага патрэбна добра валодаць беларускай мовай (ці разумна карыстацца перакладчыкам), рацыянальна размяркоўваць свой час, паважаць дэдлайны.
- Юрыст_ка
Гэта можа быць студэнт_ка ад 3 курса і вышэй, каб дапамагчы разабрацца з паперамі.
- Рэдактар_ка сайту humanlibrary.by
Весці сайт, дадаваць навіны, часам рэдагаваць тэксты, пажадана мець досвед працы з WordPress.
- PR-спецыяліст_ка
Рабіць розныя паштовыя рассылкі і займацца PR-ам падзеяў.
Запоўніць анкету на валанцёрства неабходна да 25 чэрвеня. Не пазней за 26 чэрвеня з вамі звяжуцца і распавядуць пра тэставае заданне, якое патрэбна будзе выканаць да 30 чэрвеня.
Калі засталіся нейкія пытанні, то смела запытвайцеся праз пошту human.library.belarus@gmail.com