Youth Labour Rights запрашае на прэзентацыю гадавой справаздачы аб маніторынгу размеркавання выпускнікоў у Беларусі 1 ліпеня.
Удзельнікі прэзентацыі:
- Хрысціна Рыхтэр – юрыст Youth Labour Rights, эксперт у пытаннях размеркавання выпускнікоў і
працоўных правоў, са-аўтар справаздачы; - Дзмітрый Варнашоў – кіраўнік праграмы «Размеркаванне» Youth Labour Rights, эксперт у
пытаннях размеркавання выпускнікоў, са-аўтар справаздачы;
Таксама да ўдзелу ў мерапрыемстве запрошаны прадстаўнікі Беларускага Хельсінцкага камітэта для тлумачэння парадку абароны парушаных правоў выпускнікоў і маладых спецыялістаў.
Удзельнікі прэзентацыі змогуць таксама атрымаць бясплатную індывідуальную кансультацыю па пытаннях размеркавання.
Справаздача аб маніторынгу размеркавання выпускнікоў – трэцяя справаздача, падрыхтаваная экспертамі Youth Labour Rights ў межах праграмы «Размеркаванне».
Прэзентацыя справаздачы пройдзе 1 ліпеня 2019 года ў прасторы “Тэрыторыя правоў” па адрасе:
г. Мінск, вул. Ложынская, д. 16, офіс 404. Пачатак у 19:00.
Уваход на мерапрыемства – вольны.