Праваабарончая арганізацыя Human Constanta запрашае на праграму Human Lab – каб разам з ментарскай камандай прайсці шлях ад ідэі да рэалізацыі дзеянняў у абарону грамадскіх інтарэсаў.
Калі: лета – восень 2о19 года.
Працягласць: 3 месяца.
Дзе: Мінск.
У межах Human Lab будуць даступныя наступныя блокі:
- пагружэнне ў сусвет Human Constanta;
- базавыя веды (прынцыпы, метады, інструменты працы па прасоўванні грамадскіх інтарэсаў і сумесных дзеянняў);
- індывідуальная траекторыя навучання (праца з ментар(к)амі і камандай);
- распрацоўка і рэалізацыя дзеянняў па вырашэнні грамадскай праблемы.
Каму будзе цікава?
Актыўным людзям, якія гатовы займацца да 10-ці гадзін у тыдзень на працягу 3 месяцаў.
Дэдлайн падачы заяўкі – 5 ліпеня, 23:59.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.