Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр ім. Ёханэса Рау (IBB Мінск) у партнёрстве з магістарскай праграмай медыякамунікацый Украінскага каталіцкага універсітэта і пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Федэратыўнай Рэспублікі Германія запрашае журналістаў з Беларусі і Ўкраіны паўдзельнічаць у адукацыйным курсе «Культура памяці і гістарычная палітыка».
Каго чакаюць:
Практыкуючых журналістаў і журналістак нацыянальных і рэгіянальных друкаваных і анлайн-СМІ з высокай матывацыяй да распрацоўкі якасных інавацыйных матэрыялаў у галіне культуры памяці і гістарычнай палітыкі.
Што прапануе курс:
- веды пра этычныя журналісцкія стандарты і разуменне медыя-рынку Украіны і Беларусі;
- дэталёвую карціну бягучай сацыяльна-палітычнай і культурнай сітуацыі ў Беларусі і Украіне;
- навыкі працы з рознымі інструментамі і фарматамі журналісцкіх прэзентацый;
- практычныя навыкі па рабоце з канкуруючымі гістарычнымі наратывамі;
- новыя кантакты і сувязі з калегамі з рэгіёнаў Беларусі і Украіны.
Курс складаецца з двух навучальных семінараў, якія пройдуць 24-29 верасня ў Львове і 25-27 кастрычніка ў Мінску. Для ўдзельнікаў курса, якія прадэманстравалі выдатныя вынікі працы падчас семінараў, арганізуюць вучэбную паездку ў Берлін 19-23 лістапада 2019 года. У Берліне ўдзельнікі створаць інавацыйныя мультымедыйныя матэрыялы на гістарычныя тэмы ў міжнародных камандах. 7 снежня 2019 года выпускнікоў курса запросяць у Мінск для ўручэння сертыфікатаў. Цырымонія ўручэння сертыфікатаў пройдзе ў рамках урачыстага мерапрыемства ў гонар 25-годдзя IBB Мінск.
На працягу курсу ўдзельнікаў будуць суправаджаць ментар: ўкраінскі гісторык, журналіст і пісьменнік Аляксандр Зінчанка і Аляксей Братачкін – гісторык, рэдактар і аўтар інтэрнэт-часопіса «Новая Еўропа» з Беларусі.
Пасля кожнага трэнінгу ўдзельнікам трэба будзе прымяніць атрыманыя веды і навыкі на практыцы і падрыхтаваць публікацыі па тэме пройдзенага модуля для размяшчэння ў сваім СМІ.
Дапамогу ў падрыхтоўцы хатніх заданняў удзельнікам акажуць ментар курса. Лепшыя публікацыі надрукуюць ў выніковым зборніку курса.
Умовы:
Удзел у школе бясплатны, выдаткі пакрываюцца арганізатарамі. Удзел ва ўсіх кампанентах курса – абавязковы.
Як падацца:
Для ўдзелу ў курсе неабходна запоўніць анкету па спасылцы. Дэдлайн заявак – 25 жніўня 2019 года. Арганізатары пакідаюць за сабой права тэлефоннага / скайп інтэрв’ю, калі ўзнікнуць дадатковыя пытанні пра матывацыю патэнцыйнага ўдзельніка ці ўдзельніцы.
Больш інфармацыі – тут.