Прадстаўніцтва зарэгістраванага аб’яднання “Deutscher Volkshochschul-Verband e.V.” (ФРГ) у Рэспубліцы Беларусь запрашае да супрацоўніцтва трэнера альбо трэнерку для распрацоўкі і правядзення трохдзённай Летняй акадэміі для цэнтраў адукацыі дарослых і ініцыятыўных груп гарадоў, якія ўдзельнічаюць у праграме “Гарады і арганізацыі, якія навучаюцца”. Летняя акадэмія будзе прысвечаная тэме стратэгічнага планавання, а таксама распрацоўцы адукацыйных праграм на падставе вынікаў ацэнкі адукацыйных патрэбаў мэтавых груп.
Тэрміны правядзення: 15-17 жніўня 2019 г.
Фармат: Летняя акадэмія ўяўляе сабой выязной трохдзённы трэнінг (база за горадам недалёка ад Мінска). Плануецца, што праца ў першы дзень пачнецца ў 13.00 (выезд з Мінска – у 11.00). Прыблізная колькасць гадзін працы трэнера ў першы дзень – 6, у другі – 8, у трэці – 6. Ад’езд у Мінск запланаваны на 16.00 17 жніўня.
Колькасць удзельнікаў: 23-25 чалавек (кожную каманду прадстаўляюць 1-2 чалавекі).
Асноўныя тэмы Летняй акадэміі:
1. Мадэль KPI (ключавых паказчыкаў эфектыўнасці) для цэнтраў адукацыі дарослых, распрацаваная DVV International (умоўная ідэальная мадэль на будучыню).
2. Стратэгічнае планаванне дзейнасці па развіцці цэнтраў адукацыі дарослых / па развіцці адукацыі дарослых у гарадах, якія хочуць стаць гарадамі, якія навучаюцца;
3. Распрацоўкі адукацыйных праграм на падставе вынікаў ацэнкі адукацыйных патрэбаў мэтавых груп.
Патрабаванні да трэнера:
- досвед працы ў сферы дадатковай адукацыі дарослых;
- вопыт у распрацоўцы трэнінгаў і навучальных матэрыялаў;
- вопыт правядзення трэнінгаў для арганізацый грамадзянскай супольнасці і дзяржаўных арганізацый.
Зацікаўленыя эксперты могуць падаць заяўкі на ўдзел у конкурсе, падаўшы наступныя дакументы:
- CV / Рэзюмэ;
- свае прапановы па правядзенні Летняй акадэміі (кароткае апісанне зместу, методыкі і чаканых вынікаў) з указаннем жаданай сумы ўзнагароджання.
Тэрмін падачы прапановаў 20 ліпеня 2019 г. (уключна). Вынікі будуць вядомыя не пазней за 25 ліпеня 2019 г.
Пошта для падачы заявак і кансультацый: sidorkina@dvv-international.by, Валянціна Сідоркіна, каардынатар Праграмы “Гарады і арганізацыі, якія навучаюцца”.