Веццін-ТБ шукае валанцёраў, якія будуць дапамагаць рабіць дакументальныя фільмы і відэа-ролікі для навінаў на мясцовым тэлебачанні.
Дзе: Веццін, Нямеччына.
Калі: 1 траўня 2020 – 30 красавіка 2021
Дзеля чаго ўдзельнічаць у гэтым праекце:
- навучыцца працаваць з камерай, мантаваць матэрыял, апрацоўваць відэа і дадаваць эфекты, а таксама браць інтэрв’ю;
- пазнаёміцца з людзьмі самых розных прафесій: ад мастакоў і мастацтвазнаўцаў да работнікаў мясцовых ворганаў кіравання і вядомых футбалістаў;
- навучыцца працаваць з людзьмі рознага ўзросту;
- атрымаць шанец рэалізаваць свой асабісты праект па тэме, звязанай з Еўразвязам.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- узрост – ад 17 да 30 гадоў;
- моцная заматываванасць працаваць у сферы тэлебачання, прадукцыі фільмаў і медыя-адукацыі;
- уменне працаваць у камандзе, з дзецьмі і моладдзю;
- добрае валоданне нямецкай мовай.
Перавага будзе аддавацца кандыдатам:
- з невялікіх гарадоў і сельскай мясцовасці
- мігрантам
- моладзі, якая знаходзяцца ў цяжкім эканамічным становішчы
Умовы:
- Пражыванне: 2 валанцёры будуць жыць у цалкам абсталяванай кватэры, кожны/ая ў сваім пакоі, у вельмі прыгожым раёне студэнцкага горада Халле;
- Праца: працаваць валанцёры будуць збольшага ў Вецціне і Халле. Залежна ад праектаў WTV і сваіх асабістых медыя-праектаў валанцёры могуць наведаць і іншыя гарады Нямеччыны.
- Фінансы: выдаткі на пражыванне, транспарт і харчаванне валанцёраў пакрываюцца праектам.
Праект ладзіцца ГА “Цэнтр “Трэці сектар” разам з WTV – Der Offene Kanal aus Wettin e.V. у межах адной з акцый праграмы Еўразвяза “Эразмус плюс” – European Solidarity Corps (ESC).
Заяўка: Кандыдаты павінны падаць заяўку на праект тут, папярэдне зарэгістраваўшыся на платформе. Адбор будзе праводзіцца непасрэдна прымаючай арганізацыяй у Вецціне.
Дэдлайн падачы заявак – 20 жніўня 2019.
Чытаць уражанні валанцёрак, якія ўдзельнічалі ў праекце ў мінулых гадах, можна тут і тут.