Летнік “Больш цела!”

Летнік “Больш цела!” для дзяўчат адбудзецца 16-18 жніўня 2019. На летніку можна будзе пагутарыць пра бодзі-пазітыў, разлады харчовых паводзінаў, фемінізм і іншае.

 

Тэмы летніка: 
  • Цялеснасць
Варкшоп ад Наталлі Манькоўскай пра разуменне свайго цела.
  • Фэтфобная рэклама
Дыскусія ад Машы Колб пра вобразы, якія малюе сучасная рэклама і як гэта на нас уплывае.
  • Маё цела і інтымнае жыццё
Дыскусія ад Благіні Анастасіі пра тое, як у інтымных стасунках знайсці сябе.
  • Разлады харчовых паводзінаў
Інтэрактыўная лекцыя ад Машы Бараноўскай пра гэтае псіхічнае захворванне і метады барацьбы з ім.
  • Негвалтоўная камунікацыя
Лекцыя Ані Агеевай пра будаванне зносінаў на падставе ўзаемнай павагі і Я-выказванняў.
  • Арт-тэрапія
Варкшоп ад Ані Агеевай, які дапаможа прапрацаваць асабістыя псіхалагічныя праблемы.

Фінансавыя ўмовы: кошт удзелу ў Летніку складае 25 руб. (у кошт уваходзіць даезд у абодва бакі з Менску да месца правядзення, харчаванне, уся праграма). Дадаткова кожнай удзельніцы трэба будзе мець свой спальнік і дыванок.

Калі: 16-18 жніўня 2019

Дэдлайн: 10 жніўня

Падаць заяўку можна па спасылцы.