Праект “WomInPower” (навучальны курс і сустрэча па ацэнцы) збярэ 30 моладзевых лідэрак і моладзевых працаўніц. Пашырэнне правоў жанчын павінна быць на розных узроўнях: на індывідуальным узроўні, падтрымліваць стварэнне іх аўтаноміі і эканамічнай незалежнасці, а таксама на сацыяльным узроўні, садзейнічаць роўнаму доступу да палітычнай, сацыяльнай улады і да ўлады, якая дазваляе фарміраваць меркавані. Мы ўпэўненыя, што моладзевыя работніцы павінны пачынаць працэс пашырэння правоў і магчымасцей, і ідэя нашага праекта – падтрымаць іх у гэтым.
Праект накіраваны на прасоўванне прадпрымальніцтва маладых жанчын шляхам пашырэння магчымасцей моладзевых працаўніц з розных краін, якія маюць кампетэнцыі па распрацоўцы і рэалізацыі праектаў.
Калі: 23 лістапада – 2 снежня 2019 г.
Крытэры адбору:
– Удзел і зацікаўленасць у жаночым прадпрымальніцтве і развіцці малога бізнесу;
– Актыўная працыа з маладымі жанчынамі, асабліва з меншасцямі ці іншымі меншаснымі групамі;
– Зацікаўленасць у развіцці сваіх кампетэнцый як педагога па правах жанчын з акцэнтам на эканамічную незалежнасць;
– Матывацыя і магчымасці працягнуць навучальны курс з ініцыятывамі і мерапрыемствамі па прадпрымальніцтве;
– 18 гадоў+;
– Матывацыя да ўдзелу на 100% працягласці праекта;
– Ахвота распаўсюджваць вынікі праекта;
– Размоўная англійская мова і развітыя навыкі зносінаў;