Emerging Producers Bursary Program дае магчымасць узнікаючым талентам быць прадстаўленымі на Міравым кангрэсе прадзюсараў (World Congress of Science & Factual Producers).
Для каго:
- для тых, хто перы раз удзельнічае ў WCSFP
- любы прадзюсар альбо стваральнік кантэнту узростам да 35 гадоў
- грамадзянства любой краіны свету
- апліканты павінны дэманстраваць досвед працы ў навуковых, гістарычных ільбо фактычных жанрах у адной з наступных роляў: выканаўчы прадзюсар, прадзюсар, памочнік прадзюсара, стваральнік лічбавага, гульнявога альбо кантэнту сацыяльных медыя
Патрабаванні:
- Заяўка памерам у адну старонку, дзе распавядаецца пра ўцягнутасць апліканта ў навуковыя, гістарычныя альбо нон-фікшн медыя, уключаючы апісанне яго/яе апошніх праектаў і мэтаў на ўдзел у Кангрэсе
- CV і кароткі профіль, які апісвае досвед як вытворцы
- ліст падтрымкі ад старэйшага прадзюсара. Стваральнікі лічбавага медыя кантэнту замест ліста могуць даслаць апісанне ахвату сваёй аўдыторыі, уключаючы інфармацыю, як яны ўзаемадзецнічаюць са сваёй аўдыторыяй і лічбы, якія паказываюць іх аўдыторыю і ахваты ў сацыяльных сетках.
- Спасылкі на папярэднія працы (з указаннем ролі ў праекце).
Фінансавыя ўмовы: дасяжныя 2 тыпу стыпендый, якія поўнасцю альбо часткова пакрываюць выдаткі на ўдзел у каннгрэсе.
Падаць заяўку і даведацца падрабязнасці можна па спасылцы.
Дэдлайн: 30 жніўня 2019