Дзве вакансіі ад Прэс-клуба: аналітыка, журналістыка і кантэнт-мэнэджмент

Рэдактар-аналітык

Для медыяманіторынгу Прэс-клуб шукае матываваных людзей, якім неабыякавыя журналісцкія стандарты, маніпуляцыі і прапаганда ў медыя.

Патрабаванні:

  • мець досвед навінавага рэдактара / журналіста (досвед працы з грамадска-палітычнай тэматыкай будзе перавагай);
  • быць гатовым чытаць / глядзець шмат тэкстаў / сюжэтаў;
  • быць гатовым займацца аналітыкай і складаць думкі ў тэксты;
  • падзяляць каштоўнасці Прэс-клуба і не ведаеце пра маніторынг Media IQ.

Умовы:

Праца фул-тайм, гнуткі графік, зарплата па выніках сумоўя. Пачатак працы: верасень 2019.

Як падацца:

Даслаць матывацыйны ліст, рэзюмэ, а таксама кантакт асобы, якая можа даць рэкамендацыю, на адрас alla.sharko@press-club.by

Журналіст-кампэйнер

Для кампаніі па Медыяпісьменнасці Media IQ ў сацсетках шукаюць журналіста, якому цікавыя тэмы медыя. Ад кандыдатаў чакаюць крытычнага мыслення і ўмення працаваць у камандзе, а таксама адданасці каштоўнасцям Прэс-клуба. Досвед працы ў медыя вітаецца.

Што рабіць:

  • шукаць і распрацоўваць тэмы;
  • ствараць кантэнт і размяшчаць кантэнт ў сацсетках.

Умовы:

Праца фул-тайм, гнуткі графік, зарплата па выніках сумоўя. Пачатак працы: верасень 2019.

Як падацца:

Даслаць матывацыйны ліст, рэзюмэ, а таксама кантакт асобы, якая можа даць рэкамендацыю, на адрас alla.sharko@press-club.by

Падрабязней – тут.