25 жніўня вы зможаце пазнаёміцца з праваабарончымі, студэнцкімі, сацыяльнымі і экалагічнымі арганізацыямі і ініцыятывамі, паваланцёрыць па інтарэсах, атрымаць новы вопыт і зарад эмоцый на ўвесь дзень.
Паглядзець поўны спіс арганізацый/ініцыятыў і зарэгістравацца на фэст можна па спасылцы.
11.30 – 12.00 — збор, рэгістрацыя валанцёраў і валанцёрак.
12.00 – 13.00 — прэзентацыя арганізацый і ініцыятыў.
13.00 – 18.00 — валанцёрства ў арганізацыях і ініцыятывах.
У межах штотыднёвых вечарын “Нядзеля” у Корпусе а 19.00 вас чакае музычны сюрпрыз)
Калі: 25 жніўня 12:00-18:00
Дзе: Культ. цэнтр Корпус (г. Мінск, пр. Машэрава 9/8).