Семінар “Digitising the Youth Ar(c)tivism” у Босніі і Герцагавіне

Сетка супрацоўніцтва і развіцця “Усходняя Еўропа” (CDN) абвяшчае конкурс на ўдзел у міжнародным семінары “Digitising the Youth Ar(c)tivism”. Семінар пройдзе з 19 па 24 лістапада ў м. Тузла (Боснія і Герцагавіна). 19 і 24 – даты прыбыцця і ад’езду. Мэта праекта –  дапамога актывістам у пошуку інавацыйных спосабаў анлайн-камунікацыі з аўдыторыяй з дапамогай інтэрактыўных творчых сродкаў. Праграма будзе грунтавацца на прынцыпах нефармальнай адукацыі і міжкультурнага навучання.

Каго шукаюць:

  • Грамадскія актывісты і актывісткі з розным бэкграўндам, досведам у галіне грамадскай дзейнасці і матывацыяй да вывучэння тэмы;
  • Узрост – 16-35 гадоў;

Умовы:

Арганізатары аплачваюць паездку (90% выдаткаў на праезд удзельнікам з краін, якія не ўваходзяць у ЕС, пры ўмове абрання найбольш эканамічнага і экалагічнага спосаба), візавыя выдаткі, пражыванне і харчаванне, а таксама працоўныя матэрыялы. Унёсак за ўдзел 20 еўра. Кандыдаты, для якіх выплата гэтай пошліны з’яўляецца перашкодай для ўдзелу, могуць абгрунтааць гэта ў заяўцы. Пасля завяршэння адбору CDN паспрабуе знайсці рашэнне разам з заяўнікам.

Як падацца:

Запоўніцы форму заяўкі па спасылцы. Дэдлайн – 30 верасня. Пр вынікі адбору паведамяць на працягу двух тыдняў пасля заканчэння тэрміну.

Больш інфармацыі – тут.