2 лістапада ў Мінску адбудзецца форум па абмену інклюзіўнымі практыкамі “ALL Inclusive”.
Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая Бібліятэка“, Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый і гарадскі анлайн-часопіс CityDog.by запрашаюць прадставіць і даведацца пра інклюзіўныя практыкі, якія спрыяюць уключэнню розных уразлівых груп у жыццё грамадства.
Прыняць удзел у форуме можна ў якасці спікера/спікеркі ці ўдзельніка/удзельніцы (прадставіўшы сваю інклюзіўную практыку ці не адпаведна).
Абавязковая рэгістрацыя даступна па спасылцы да 10 кастрычніка.
Калі: 2 лістапада (субота) 2019, 11:00-16:00.
Дзе: Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханэса Рау, пр-т Газеты Праўда, 11 (ст.м. Пятроўшчына).
Мерапрыемства ў ФБ.
Больш інфармацыі пра ўмовы ўдзелу ў форуме, а таксама што чакае ўдзельнікаў і ўдзельніц, якія прадставяць лепшыя інклюзіўныя практыкі па меркаванню арганізатараў, вы можаце даведацца на сайце “Жывой Бібліятэкі“.
Пошта для пытанняў human.library.belarus@gmail.com (з пазнакай “Форум”).