Распачаўся чарговы прыём заявак на ўдзел у праграме студэнцкіх абменаў Global UGRAD на 2020-2021 навучальныя гады. Праграма прапануе студэнтам беларускіх ВНУ навучанне ў ЗША без атрымання акадэмічнай ступені на працягу аднаго семестра.
Калі: 2020-2021 навучальны год.
Дзе: ЗША.
Праграма прапануе студэнтам беларускіх ВНУ навучанне ў ЗША цягам аднаго семестру без атрымання акадэмічнай ступені.
Удзельнікі праграмы будуць вучыцца ў акрэдытаваных каледжах і ўніверсітэтах Злучаных Штатаў, а таксама ўдзельнічаць у грамадскім жыцці, прафесійных семінарах і праграмах культурнага ўзбагачэння.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- беларускае грамадзянства;
- узрост – ад 18 гадоў;
- быць студэнтам любога ўніверсітэту (дзяржаўнага альбо прыватнага) не апошняга курсу навучання;
- добра валодаць пісьмовай і размоўнай ангельскай.
Студэнты, якія атрымоўваюць ступень магістра, не маюць права ўдзельнічаць у конкурсе.
Абраныя кандыдаты мусяць напісаць курсавую працу ў сваёй галіне і ўзяць курс на 3 крэдыты пра ЗША, каб павысіць разуменне краіны.
Як падацца
Падаць заяўку можна анлайн па спасылцы.
Неабходныя дакументы:
- анлайн-заяўка;
- транскрыпт акадэмічных поспехаў (адзнак) на ангельскай;
- два рэкамендацыйныя лісты;
- копія пашпарту.
Фінансавыя ўмовы
Стыпендыя пакрывае выдаткі на пералёт, плату за навучанне і пражыванне, медыцынскую страхоўку, неабходныя кнігі і ўключае невялікую штомесяцовую плату.
Дэдлайн – 31 снежня 2018 года.
Больш інфармацыі – па спасылцы.
Як падаваць заяўку, як весці сябе на сумоўі і шмат іншых карыснякоў можна пачытаць тут.