Калі ты свядома падыходзіш да самаразвіцця і лічыш, што гэта правільна мець асабістае абгрунтаванае меркаванне – тады online платформа Лятучага ўніверсітэта дакладна для цябе!
Усе курсы безкаштоўныя. Да таго ж ёсць не толькі відэафармат, але і аўдыа: падкасты на сайце і на SoundCloud.
Стваральнікі і аўтары курсаў не бягуць за хайпавымі тэмамі і не ствараюць чарговы відэа-курс па моднаму пытанню. Лятучы ўніверсітэт робіць нестандартныя аўтарскія курсы на няпростыя тэмы, пасля прагляду якіх ты дакладна зможаш адстаяць сваю пазіцыю. А калі дабярэшся да дадатковых матэрыялаў – стаць экспертам/кай.
Вось некаторыя тэмы, па якіх ты можаш дасягнулі новага лэвэлу:
БУДУЧЫНЯ
Курс па Open Data “Уводзіны ў адкрытыя дадзеныя”
Ведаеш, што такое Open Data і мажаш працытаваць Хартыю адкрытых дадзеных па памяці? І нават у гэтым выпадку табе будзе цікава даведацца: хто і як можа атрымаць выгаду ад Open Data, хто і як збірае і ацэньвае дадзеныя, што лічаць эксперты пра становішча з Open Data у свеце ды ў нас, і шмат чаго яшчэ.
Big brother is watching you!
Уводзіны ў сістэмны падыход
Гуманітарная веда можа быць не меньш дакладнай за тэхнічную, якая таксама працуе з допускамі і верагоднасцямі, з нявызначанасцю. Але тэхнары гэтага не палохаюцца, бо ўмеюць лічыць.
Будзем разбірацца як можна “лічыць” складаныя гуманітарныя сістэмы ды схемы.
Адкрытыя праблемы і парадоксы біяэтыкі
Як выяўляецца сутнасць жыцця і смерці? Медыцынскі “сіндром бога”- to will or not to will. Гарвардскі крытэр смерці – ці актуальны пры цяперашнім узроўні медыцыны? Эўтаназія, сурагатнае мацярынства – этычна, але антырэлігійна?
І гэта мы толькі пачалі пералік! Адразу ж падкрэслім – не надта кароткі курс, але ж пагадзіцеся, у двух словах пра такія пытанні не распавесці.
Lifehack – павяліч хуткасць прайгравання відэа, калі схопліваеш на хаду.
Гарады і змяненне клімату: што і навошта трэба ведаць
Па-першае, калі ты абмяркоўваў Грэтту Тунбер – гэта твая тэма.
Па-другое, у Беларусі не ўсё так блага, трэба толькі не дазваляць руйнавацца ўжо створанаму ды планамерна дадаваць новае.
Па-трэцяе, паслухай курс – у ім вельмі файна выкладзены ўсе пытанні. Ды ў дадатак, там шмат малюнкаў і прыкладаў – усе як нам падабаецца.
ЯК УСЁ ВОСЬ ГЭТА ВОСЬ ПРАЦУЕ?
Грошы, фінансавае пасрэдніцтва і іх роля ў эканоміцы
Плануеш майніць біткоіны, гуляць на біржы ці ў цябе проста ёсць свае асабістыя грошы? Тады табе дакладна трэба паглядзець гэты курс! З аднаго боку ты зразумееш, як усё складана, а з другога – пачнеш разбірацца ва ўсёй глабальнай схеме.
Практычная палітыка
Ты калі-небудзь параўноўваў/а палітыку з працай па стварэнню маляванага мульціка? А можаш сказаць, калі сітуацыя становіцца палітычнай? Ці хочаш разабрацца ў палітычных знаках і сымбалях, у паліттэхналогіях?
Пераходзь па спасылцы. Але папярэджваем – курс-чэлендж! Курс не для ўсіх, але для кожнага!
Сучаснае адукацыя: радыкальныя змены
Можаш, як Пракапеня, распавесці, што бы ты змяніў/ла ў сістэме адукацыі? Ці лічыш, што павышэнне заробку настаўнікам вырашыць усе пытанні? Ці ўпэўнены/на, што ані школа, ані ўніверсітэт не змогуць падрыхтаваць чалавека да сучаснага жыцця?
Чаму і што не так у нас і ў свеце, давай разбірацца:
Сацыяльнае ўяўнае і ягоныя межы
Існуе рубеж, пасля якога чалавецтва кожны раз спараджае рэпрэсіўныя механізмы кіравання. Дык ці ёсць мяжа магчымасцям чалавека ствараць “новы парадак”? Ці можна сканструяваць нацыю?
Адзін з самых глыбокіх і сур’ёзных курсаў. Крыху болей за гадзіну – і ты зможаш зрабіць аналіз сацыяльна-палітычнай рэчаіснасці па “The Lord of the Rings”
ЧАЛАВЕЧАЕ Ў ЧАЛАВЕКУ
Гульня ў культуры, мысленні і практыцы
Часам кажуць, што сучасны чалавек – гэта чалавек, які гуляе. Ды ўвогуле “увесь свет – гульня”. А як насамрэч?
Чым адрозніваюцца бізнэсовыя гульні ад гульняў жывога дзеяння ды моўных? Да чаго тут тэатр? Паспрабуй разабрацца:
Прамоўленая гісторыя Беларусі ХХ ст.
Ці з’яўляецца каштоўнасцю для гісторыі асабістыя ўспаміны? Ці змогуць нашыя з табой успаміны ўдакладніць афіцыйна прыняты гістарычны факт?
Шчыра скажам, на апошніх дзьвух лекцыях мы амаль не стрымалі эмоцыі. Другая сусветная, Чарнобыль і калектывізацыя, як гэта распавядаюць сведкі – вельмі кранальна!
Дзьве гісторыі стварэння ў кнізе Роду
Не было а ні Адама, а ні Евы. Ды яблык – зусім не яблык! Версій стварэння свету ў Бібліі цэлых дзьве! Ды наогул, перакласці навукоўцы могуць далёка не ўсе словы і фразы.
Што чалавецтва насамрэч ведае пра Біблію, калі адкінуць увесь царкоўны маркетынг?
Спадчына: каштоўнасці і практыка
Чаму Гарадавы гэта не помнік, а зарослы падмурак замка – помнік?
Будаўнічая рэканструкцыя vs навуковая рэканструкцыя. Пасля аднаўлення гістарычнага помніка, што мы атрымліваем: арыгінал альбо новы помнік?
Разбіраемся з нашай і вашай спадчынай:
Фух! Мы распавялі амаль пра ўсе курсы, акрамя курсаў па дызайне, гісторый фатаграфіі, Кнізе Роду, філасофіі гісторыі. Калі цікавішся гэтымі тэмамі – яны твае!
І апошняе, сачы за далейшым развіццём платформы – такія курсы ствараюцца не хутка. Але нешта новае дакладна будзе з’яўляцца