“PUT YOURSELF IN MY SHOES. 2nd EDITION” – навучальная сустрэча для моладзевых працаўнікоў, якія працуюць па тэме сацыяльнага ўключэння людзей з інваліднасцю ды іншых груп з меншымі магчымасцямі.
Мэты навучання:
- забеспячэнне моладзевых працаўнікоў / моладзевых лідэраў неабходнымі інструментамі для спрыяння ўключэнню маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў мерапрыемствах, якія ладзіць іх арганізацыя
- прасоўванне дзейнасці па павышэнні дасведчанасці і нармалізацыі, накіраванай на ўключэнне.
Сацыяльнае ўключэнне азначае гарантаваны роўны доступ да ўсіх сацыяльных формаў узаемадзеяння ў грамадстве, уключаючна з працаўладкаваннем, адукацыяй, сацыяльнымі паслугамі і медыцынскай дапамогай.
Калі і дзе
Мерапрыемства адбываецца ў правінцыі Кастылія ў Гішпаніі, каля горада Леон. Пражыванне арганізоўваецца ў цэнтры адпачынку Cubillos del Sil village. Удзельнікі будуць жыць у асобных даміках з кухняй на некалькі чалавек (wi-fi ёсць паўсюль).Даезд: арганізатар забяспечвае даезд з Мадрыду да месца правядзення (9 лютага у 13.00) і назад у Мадрыд (прыезд 14 лютага каля 14.00). У дзень прыезду і ад’езду арганізатар можа пакрыць бюджэтнае жытло ў Мадрыдзе.
Профіль удзельнікаў
Шукаем 2 удзельнікаў\удзельніц:
• Моладзевыя работнікі;
• Узрост 18+;
• Веды і зацікаўленасць у тэме праекта (сацыяльнае выключэнне);
• Вопыт і матывацыя да працы з моладдзю з меншымі магчымасцямі;
• Веданне сацыяльных праблемаў, патрэбаў моладзі.
Умовы ўдзелу:
- Выдаткі на дарогу (ад Вільні), пражыванне і харчаванне пакрываюцца арганізатарам. (магчымасць аплаціць начлег у Мадрыдзе)
- рэгістрацыйны ўнёсак – 50 еўра (аплата ў Беларусі).
- віза аплочваецца за свой кошт.
Калі: 9-14 лютага 2020 года
Дзе: Гішпанія, Cubillos Del Sil (Leon)
Для каго: моладзевыя працаўнікі 18+
Выдаткі на дарогу, пражыванне і харчаванне пакрываюцца арганізатарам.
Каб падацца, неабходна запоўніць анлайн анкету да 14 снежня.
+ падпісацца на суполку ў VK – www.vk.com/erasmus_BY альбо ў facebook – https://www.facebook.com/groups/erasmusby/