Reshape 2019 – Стварай будучыню Беларусі

Цэнтр новых ідэй запрашае на канферэнцыю “Reshape 2019 – Framing the Future of Belarus”.

Уваход вольны па папярэдняй рэгістрацыі (колькасць месцаў абмежаваная!)

Час: 15 снежня 2019 (нядзеля)

Месца: Мінск, Галерэя Ў (вул. Кастрычніцкая, 19, ст.м. Першамайская)

Незалежнай Беларусі неўзабаве споўніцца 30 гадоў, але свята ў грамадстве не адчуваецца. Гады эканамічнага росту забытыя. Цяпер мы сутыкнуліся з масавай эміграцыяй, дэпапуляцыяй рэгіёнаў, а веры, што новае пакаленне зменіць краіну, не так і шмат.

Але мы хочам, каб Беларусь дасягнула поспеху, таму мусім зразумець, як павярнуць ход гульні ў іншы бок, – у гэтым і ёсць мэта новай канферэнцыі Цэнтра новых ідэй. Reshape-2019 збярэ разам актыўных беларусаў, каб абмеркаваць: што рабіць з будучыняй нашай краіны.

Спецыяльная госця канферэнцыі – Святлана Алексіевіч, лаўрэатка Нобелеўскай прэміі па літаратуры.  Таксама на Reshape выступіць Наталля Зубарэвіч – вядучая расійская спецыялістка ў галіне сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёнаў.

Праграму і спіс гасцей канферэнцыі глядзіце на адмысловай старонцы: https://reshape.by/