Ну як ты там, наш любы дружа, наш каранцінна-канапавы ваяр, пакутнік-самаізалянт і проста маленькі ўстрывожаны чалавек? Нам дужа не хапае камунікацыі і стасункаў. Спадзяемся, як і табе, шаноўны чытач. Калі ўсе вoйны ў інсце перагледжаны, “Гульню тронаў” ты ўжо цытуеш на posh English, прэс блішчыць тузінам кубікаў, дык далучайся да анлайнаў Vitebsk4me!
Vitebsk4me запускае анлайн-праект у сваіх сацсетках. У планах – размовы з акцёрамі і танцоўшчыкамі, музыкамі і рэжысёрамі, чытанне кніжак, казак, аповедаў. Перыядычнасць выпускаў – некалькі разоў на тыдзень.
Віцебск будзе цалкам ON (air)!
Акрамя таго, у планах – гурткі псіхалагічнай дапамогі раз на тыдзень, а яшчэ настройпадымальныя дудлы і малюнкі ад лакальных мастакоў.
Ёсць ідэі і прапановы, альбо жаданне правесці эфір? Пішы на vitebsk4me@gmail.com.
Сачы за апдэйтамі на сайце vitebsk4.me і ў Інстаграме.