Конкурс эсэ GOI peace: ліст з 2030 года самому сабе

Штогадовы конкурс эсэ International Essay Contest for Young People  падтрымлівае моладзь, якая жадае рабіць унёсак у развіццё культуры міра і ўстойлівае развіццё.

Арганізатары прапаноўваюць эсэ на наступную тэму: “Ліст самому сабе з 2030 года”.

Уявіце сабе, якім будзе ідэальны свет праз дзесяць гадоў. Напішыце пісьмо самому сабе  з 2030 года да свайго цяперашняга (2020) “я”, у якім вы апішаце стан свету, лад жыцця людзей і тое, што вы самі робіце ў грамадстве. Акрамя таго, уключыце любое важнае паведамленне, якое вы, магчыма, захочаце паведаміць свайму цяперашняму “я”.

Патрабаванні:

  • Эсэ можа быць прадстаўлена любой асобай ва ўзросце да 25 гадоў (па стане на 15 чэрвеня 2020 года) у адной з наступных узроставых катэгорый: а) дзеці (ва ўзросце да 14 гадоў) б) моладзь (ва ўзросце ад 15 да 25 гадоў)
  • Эсэ не больш за 700 слоў на англійскай, францускай, гішпанскай ці нямецкай мовах.
  • Эсэ павінна быць арыгінальным і неапублікаваным.
  • Эсэ павінна быць напісана адным чалавекам. Працы ў суаўтарстве не прымаюцца.

Эсэ прымаюцца на старонцы конкурса www.goipeace-essaycontest.org

Прызы:

У дзіцячай і моладзевай катэгорыях будуць уручаны наступныя ўзнагароды адпаведна:

  1. Сертыфікат, прыз у памеры 100 000 ен (каля 900 даляраў ЗША па стане на люты 2020)
  2. Сертыфікат, прыз у памеры 50 000 ен (каля 450 даляраў ЗША па стане на люты 2020) і падарунак

Дэдлайн: 15 чэрвеня 2020 года