Навучэнцы ад 14 да 17 гадоў запрашаюцца прыняць удзел у стажыроўцы па сацыяльнай журналістыцы.
Асноўная мэта стажыроўкі – правесці маніторынг і ацэнку школьнай і прафесійнай адукацыі з улікам голасу падлеткаў – прамых атрымальнікаў адукацыйных паслуг. У той жа час, за 3 месяцы актыўнага ўдзелу ты атрымаеш першы прафесійны вопыт і партфоліо ў журналістыцы.
Па выніку ты:
– Прымеш непасрэдны ўдзел у маніторынгу і ацэнцы школьнай адукацыі ў Беларусі
– Навучышся праводзіць інтэрв’ю, фокус-групы, пісаць артыкулы рознага жанру
– Навучышся правільна здымаць і апрацоўваць відэа
– Зробіш партфоліо работ у журналістыцы
Усе, хто паспяхова пройдуць стажыроўку, прымуць удзел у агульным форуме, на якім прадставяць вынікі і атрымаюць пасведчанне з пералічанымі дасягненнямі.
Заяўкі прымаюцца да 20 чэрвеня 2020 г. уключна.
Падрабязнасці на сайце стажыроўкі: www.intern.teenjob.by
Арганізуецца teenjob.by пры падтрымцы EaP Civil Society Facility.