Парыжскі політэхнічны інстытут — гэта навукова-тэхнічны інстытут сусветнага класа, які ўключае пяць прэстыжных французскіх інжынерных школ: Політэхнічная школа, ENSTA Paris, ENSAE Paris, Télécom Paris, Télécom SudParis.
Яны аб’ядноўваюць два стагоддзі досведу для дасягнення дзвюх асноўных мэт: распрацоўкі навучальных праграм сусветнага класа і перадавых даследаванняў. Абапіраючыся на сілы сваіх пяці устаноў-заснавальніц, Парыжскі політэхнічны інстытут зарэкамендаваў сябе як вядучая адукацыйная і даследчая ўстанова ў Францыі і за мяжой.
Парыжскі політэхнічны інстытут распрацоўвае міждысцыплінарныя адукацыйныя і даследчыя праграмы, абапіраючыся на супольнасць з тысячы выкладчыкаў на дзесяці дысцыплінарных кафедрах. Гэты міждысцыплінарны падыход стварае новыя сінергіі паміж рознымі галінамі, напрыклад, садзейнічаючы прымяненню новых тэхналогій у традыцыйных галінах тэхнікі, такіх як фізіка або транспарт.
Перадача ведаў у эканоміку і грамадства ляжыць у цэнтры місіі Парыжскага політэхнічнага інстытута, а яго сетка інкубатараў і дынамічная экасістэма дапамагаюць прасоўваць перадавыя інавацыі і развіваць вынаходлівасць студэнтаў.
Паступленне і навучанне
Цяпер у інстытуце займаюцца 8000 студэнтаў і 1500 магістрантаў. 39% з іх — замежнікі і замежніцы. Інстытут мае адмысловыя сістэмы набораў на розныя праграмы, падрабязна можна паглядзець тут.
Таксама падрабязную інфармацыю для замежных студэнтаў і студэнтак можна знайсці тут. Курсы выкладаюцца на французскай або англійскай мовах. Патрабаванні да мовы ўказваюцца ў апісанні кожнай праграмы.
Напрыклад, сесіі для падачы заявак на магістратуру Парыжскага політэхнічнага інстытута адбываліся паводле наступнага графіку: першая сесія: 03.11.2022 — 02.02.2023 г. Другая сесія: 03.02 — 18.04.2023 г. Трэцяя сесія: 19.04 — 31.05.2023 г. Адказы на разнастайныя пытанні апісаныя тут.
Фінансавыя ўмовы
Стыпендыі даступныя для замежных студэнтаў. Даведайцеся аб стыпендыях французскага ўрада і іншых уладаў на сайце Campus France.
Падача заяўкі на адну або некалькі магістарскіх / PhD праграм цалкам бясплатная.
Пражыванне
Даступныя розныя віды размяшчэння: універсітэцкія рэзідэнцыі, гасцявыя дамы, прыватныя апартаменты. Таксама ёсць опцыя з пражываннем у мясцовых жыхароў — тады ты зможаш ці ўвогуле не плаціць за арэнду, ці плаціць зусім невялікія грошы. Але да цябе будуць іншыя патрабаванні — напрыклад, дапамагаць даглядаць за домам. Падрабязней пра размяшчэнне студэнтаў і студэнтак чытай вось тут.
> Афіцыйны сайт Institut Polytechnique de Paris
Ты ведаеш кагосьці, хто вучыўся ці цяпер вучыцца ў Institut Polytechnique de Paris? Калі ласка, напішы нам на пошту adukacyja@gmail.com і дапамажы звязацца з гэтым чалавекам, каб мы маглі расказаць пра яго ці яе досвед вучобы там.
Калі ты рыхтуешся да паступлення ці цяпер вучышся ў любым ВНУ, дадавайся ў наш утульны чат беларускіх студэнтаў і студэнтак! Там мы збіраемся, каб знаёміцца, дзяліцца досведам і падтрымліваць адзін аднаго.
Каб далучыцца, напішы нам праз Telegram-бота.