Вучыцца — гэта крута! Бо кожны дзень ты набываеш новыя веды, якія ніхто не зможа забраць. І няхай часам вучоба здаецца складанай, успомні, што гэта ўсяго толькі часовыя цяжкасці, якія дапамогуць табе стаць лепей.
Вучоба за мяжой — гэта не толькі магчымасць атрымаць якасную адукацыю, але і неверагодныя прыгоды, новыя сябры і сяброўкі, выдатныя ўспаміны. Бо сёння так шмат магчымасцяў па ўсім свеце, якія раней здаваліся недасяжнымі. Дзякуючы adu.place, ты можаш знайсці сабе нешта даспадобы.
Першага верасня — гэта не проста дата ў календары. Гэта сімвал пачатку новага. Таму калі ты хочаш вывучыць новую мову або паваланцёрыць у іншай краіне, то смела ідзі насустрач сваёй мары! А наша пляцоўка дапаможа табе ў гэтым.
Адважвайся!
Каманда adu.place
Калі ты рыхтуешся да паступлення ці цяпер вучышся ў любым ВНУ, дадавайся ў наш утульны чат беларускіх студэнтаў і студэнтак! Там мы збіраемся, каб знаёміцца, дзяліцца досведам і падтрымліваць адзін аднаго.
Каб далучыцца, напішы нам праз Telegram-бота.