Конкурс ладзяць Бергенскі міжнародны літаратурны фестываль (LitFestBergen) і даследчы праект “Climate Narratives” Бергенскага ўніверсітэта.
Запрашаюць моладзь ад 18 да 25 гадоў з усяго свету даслаць свае вершы і эсэ, прысвечаныя кліматычнаму крызісу.
Навошта ўдзельнічаць:
- падборка найлепшых работ будзе апублікавана на старонках Climate Narratives і LitFestBergen, а таксама іх друкаваным выданні;
- найлепшыя ўдзельнікі і ўдзельніцы будуць запрошаны на майстар-клас перад фестывалем;
- пры тваім жаданні твой твор будзе выкарыстаны ў даследаваннях у межах праекта Climate Narratives.
Патрабаванні:
- абмежаванне ў 1700 слоў для эсэ і 700 — для верша;
- творы не могуць быць апублікаваны дзе-небудзь да пачатку конкурсу;
- заяўкі адпраўляюцца на ангельскай мове.
Пераможца ў кожнай катэгорыі атрымае 2000 еўра.
Дэдлайн: 15 кастрычніка
Падрабязней чытай па спасылцы