2 кастрычніка, у 18.00-20.00 па Менску, цябе клічуць на анлайн-сустрэчу з Айгерым Тылеўбай — журналісткай, актывісткай супольнасцяў з Казахстана.
Айгерым плённа працавала ў дзяржаўных расследвальніцкіх праектах, а цяпер дакументуе культурную і экалагічную спадчыну праз супольную працу па захаванні памяці і азёраў у Казахстане.
Мерапрыемства будзе цікавае не толькі пісьменнікам і пісьменніцам, але і проста ахвотным паглыбіцца у тэме дэкаланіяльнасці. Сустрэча адбудзецца ў фармаце анлайн-дыскусіі. У цябе будзе магчымасць выказаць свае думкі і задаць пытанні.
Удзел вольны, але патрэбная рэгістрацыя.