Хочаш навучыцца кіраваць сваімі фінансамі так, каб больш не трэба было выжываць ад зарплаты да зарплаты? Тады гэты трэнінг – менавіта тое, што табе патрэбна! Цябе навучаць асновам фінансавай адукаванасці і эфектыўнаму кіраванню фінансамі!
Трэнінг пройдзе 19 кастрычніка, далучыцца можна як анлайн, так і афлайн.
Вядоўца трэнінгу: Alex Pozhar – CFO міжнароднай IT-кампаніі «ATTICO INTERNATIONAL» з больш чым 7 гадамі паспяховага кіравання бізнесам. Ён правёў 30 праектаў па фінансавым і інвестыцыйным кансалтынгу і гатоў падзяліцца сваімі ведамі і навыкамі.
Што будзе на трэнінгу:
- кіраванне асабістым і сямейным бюджэтам – навучышся эфектыўна размяркоўваць свае фінансы і дасягаць мэтаў;
- асновы фінансавай адукаванасці – тэрміны і паняцці, патрэбныя для паспяховага кіравання фінансамі;
- прынцыпы слушнага вядзення фінансаў – даведаешся, як не рабіць памылак;
- карысныя прылады для кантролю – пазнаёмішся з інавацыйнымі прыладамі, якія дапамогуць табе адсочваць прыбыткі;
- аналіз персанальнага/сямейнага рызыка-профілю – вызначыш свой ровень фінансавай рызыкі і навучышся ім кіраваць;
- падбор інвестыцыйных прылад – даведаешся, як абіраць тып інвестыцый, які падыходзіць менавіта табе;
- распрацоўка стратэгіі доўгатэрміновага інвеставання – створыш гатовы план для дасягнення фінансавай незалежнасці.
Падчас трэнінгу ты зможаш запісацца на індывідуальныя сесіі па 30 хвілін.
Рэгістрацыя па спасылцы.