У праекты «Тое, што трэба», «QWERTY stop», «Мама, я надзеў_а шапку» (Instagram, Telegram, YouTube, TikTok) шукаюць людзей у каманду.
Каго чакаюць:
- аўтараў і аўтарак тэкстаў і ілюстрацый;
- крэатараў і крэатарак кароткіх відэа для Instagram, YouTube, TikTok;
- вядучых моладзевых мерапрыемстваў у Zoom/Discord;
- рэдактара ці рэдактарку (займацца развіццём канала);
- SMM (прасоўванне кантэнту).
Аб’ём працы: каля 2-6 гадзін у тыдзень. Прапануюць невялікі ганарар.
Бонусы зверху:
- сертыфікаты аб удзеле ў праекце;
- рэкамендацыйны ліст;
- пацвярджэнне кампетэнцый у Linkedin.
Цікава? Тады запаўняй форму не пазней за 31 кастрычніка.