Набор на бясплатны анлайн-інтэнсіў «Шлях да zero waste: як навучыцца жыць без адходаў» ад Школы «Экаідэя»
«Шлях да zero waste: як навучыцца жыць без адходаў» — курс для людзей, якія стаміліся ад смецця і хочуць падтрымаць сябе і сваё асяроддзе на шляху да безадходнага жыцця. Курс дапаможа разабрацца, адкуль бярэцца смецце вакол нас і як зрабіць так, каб скарачэнне адходаў у побыце было ў радасць.
Курс пройдзе з 11 па 22 снежня і будзе складацца з 10 міні-ўрокаў і двух вебінараў з эксперткай курса, спецыялісткай па ўстойлівым абыходжанні з адходамі, кансультанткай у сферы ўстойлівага развіцця і zero waste Марыяй Сума.
Дэдлайн рэгістрацыі: 10 снежня.
Каб падаць заяўку на ўдзел у курсе, неабходна запоўніць форму.