На майстар-класе ты паразмаўляеш аб тым, што рабіць, калі бракуе ўнутранага псіхалагічнага рэсурсу, каб паўнавартасна жыць і працаваць ва ўмовах нявызначанасці. Якія механізмы папаўнення ўнутранага рэсурса існуюць?
Вядучы трэнінгу: Васіль Пронь — псіхолаг, трэнер нефармальнай адукацыі, досвед працы — больш за 17 гадоў.
Што чакае цябе на трэнінгу:
- разуменне, куды знікаюць рэсурсы, што адбываецца ў стане нявызначанасці. Абаронныя стратэгіі. Сімптомы выгарання;
- адсочванне ўнутранага стану;
- мультымадальная мадэль BASIC Ph як аснова, каб скласці мапу рэсурсаў;
- захады для аднаўлення, на што абапірацца.
Калі: 20 снежня а 18-й
Дзе: Варшава, Twarda 14/16, а таксама анлайн
Удзел бясплатны, але патрэбная рэгістрацыя.