Стыпендыя на навучанне ва Універсітэце прыкладных навук у Берліне і Патсдаме, Германія. Праграма для актыўных студэнтаў і студэнтак, якія будуць выкарыстоўваць навыкі, набытыя падчас праходжання праграмы, для распрацоўкі сацыяльных ці некамерцыйных праектаў у некамерцыйных арганізацыях або сацыяльных установах у сваіх краінах.
Праграма разлічаная на маладых людзей ад 18 да 30 гадоў, якія жадаюць атрымаць ступень бакалаўра ці магістра з досведам працы ці валанцёрскай дзейнасці.
Стыпендыя пакрывае кошт навучання, пражыванне, прадастаўляе штомесячную выплату 480 еўра, магчымасць пакрыцця транспартных выдаткаў.
Для падачы неабходны матывацыйны ліст, дакументы аб адукацыі, адзін-два рэкамендацыйныя лісты, даведка па даходах, апісанне праекта.
Прыём заявак: 30 чэрвеня 2024
Падрабязнасці па спасылцы.