Факультэт лічбавага мастацтва пры University of Applied Arts Vienna прымае заяўкі на праграму Digital Arts. Гэта аб’яднаная праграма бакалаўрыяту і магістратуры, якая працягваецца чатыры гады. Яе куратары — мастацкі калектыў UBERMORGEN, які займаецца эксперыментальным лічбавым мастацтвам. Запрашаюць навучацца сучасным метадам media_art. Акцэнт навучання — грамадская значнасць мастацтва, сувязь лічбавага мастацтва і сацыяльна-палітычнай прасторы, інклюзіўнасць.
Для каго: даследчыкі і даследчыцы, творцы.
Калі: чатыры гады з 2024 году.
Дзе: Вена, Аўстрыя
Каб цябе залічылі, патрэбна здаць уступны іспыт. Праграма рэалізуецца на нямецкай і англійскай мовах (калі паступаеш, неабавязкова ведаць нямецкую мову).
Дэдлайн: 26 студзеня 2024 году.
Падаць заяўку — па спасылцы