Ты навучышся цікава распавядаць пра важныя тэмы і ствараць якасныя медыя-прадукты, якія будуць «чапляць».
У праграме кэмпа:
- 8 лекцый ад дасведчаных экспертаў і экспертак пра ўрбаністыку, мясцовае самакіраванне, фемінізм, нацыянальную ідэнтычнасць.
- 8 анлайн-майстэрняў, якія дапамогуць табе замацаваць веды на практыцы.
Калі ты хочаш стварыць відэаблог пра свой горад, запусціць падкаст на важную тэму — гэты кэмп дакладна для цябе. Рэгіструйся па спасылцы ніжэй, станавіся ўдзельнікам ці ўдзельніцай і ўвасабляй свае ідэі!
Калі: 7 сакавіка-25 красавіка 2024 году
Час: шточацвер, 19:00-21:00 (па мінскім часе)
Дэдлайн заявак: 1 сакавіка 2024 году
Рэгістрацыя па спасылцы.