Прастора «Кропка» запрашае беларусак*, якія жывуць у Грузіі, паўдзельнічаць у доўгатэрміновым афлайн-курсе «SheLeads», каб навучыцца:
- пераадольваць сіндром самазванкі і шукаць свае моцныя бакі;
- развіваць лідарскія якасці і навыкі самапрэзентацыі;
- прыдумваць ідэі і рабіць свае ўласныя праекты (некамерцыйны альбо сацыяльны бізнес).
Курс будзе складацца з:
- трох адукацыйных трэнінгаў (2, 16 і 30 сакавіка) на апісаныя вышэй тэмы;
- самастойнай працы ўдзельніц;
- выпускной вечарыны, на якую можна будзе запрасіць сяброў і сябровак.
Арганізатары адбяруць 15 удзельніц, якія пазнаёмяцца адна з адной і будуць падтрымліваць сувязь цягам ўсяго курсу (а можа, і пасля!) Прыярытэт будзе надавацца тым, хто яшчэ не ўдзельнічалі ў доўгатэрміновых праграмах «Кропкі» і плануе рэалізаваць ініцыятывы, накіраваныя на беларусаў і беларусак.
Дадатковыя крутыя бонусы:
- кожная з ўдзельніц зможа атрымаць ментарскую падтрымку на нетворкінгавых сустрэчах-сняданках;
- ва ўсіх удзельніц будзе магчымасць карыстацца прасторай «Кропка» для індывідуальнай працы, групавых сустрэч і правядзення мерапрыемстваў;
- на падставе конкурсу пяць удзельніц змогуць атрымаць стыпендыю для рэалізацыі сваіх ідэй. Яны мусяць быць накіраваныя на прасоўванне беларускай ідэнтычнасці, узмацненне гендарнай роўнасці ці развіццё кампетэнцый беларусаў і беларусак.
Удзел вольны, але трэба зарэгістравацца да 26 лютага.
Падчас трэнінгаў будзе працаваць няня, таму можна ўдзельнічаць з дзецьмі.
Калі: 2, 16 і 30 сакавіка 2024 году (кожная сустрэча будзе працягвацца каля васьмі гадзін, вегетарыянскае харчаванне і перапынкі забяспечваюцца арганізатаркамі).
Месца: прастора «Кропка» (адрас нагадаюць адабраным удзельніцам).
*Курс падыходзіць для тых беларус_ак, якія ідэнтыфікуюць сябе як жанчын ці асобаў з жаночай гендарнай сацыялізацыяй.