Цэнтр урбаністыкі і дызайну запускае анлайн-курс пра гарадскую інклюзіўнасць, дзе будуць размовы не толькі пра фізічную даступнасць, бо інклюзія — пра клопат і падтрымку, разнастайнасць і роўнасць.
Удзельнікі і ўдзельніцы будуць шукаць адказы на пытанні:
- Як зрабіць прастору камфортнай для гараджан усіх узростаў?
- Ці трэба ўлічваць правы жывёл у гарадскім асяроддзі?
- Як гораду быць клапатлівым для людзей з ментальнымі асаблівасцямі?
Калі: З 9 па 28 сакавіка.
Фармат: два разы на тыдзень у Zoom. Падчас праграмы ты наведаеш адну профільную арганізацыю, якая працуе з уразлівымі групамі у беларускіх гарадах.
Каб далучыцца, трэба запоўніць анкету да 5 сакавіка.