Летнія інстытуты вылічальнай сацыяльнай навукі (SICSS) бясплатна навучаюць наступнае пакаленне даследчыкаў і даследчыц. Яны займаюцца сферамі на стыку сацыяльных навук і навукі даных, а таксама інкубацыяй перадавых даследаванняў па-за дысцыплінарнымі межамі.
Удзельнікі і ўдзельніцы кожнага інстытута:
- слухаюць лекцыі вядучых навукоўцаў па шэрагу пытанняў – ад аўтаматызаванага аналізу тэксту да эксперыментаў на платформах сацыяльных сетак;
- удзельнічаюць у групавых вучэбных практыкаваннях;
- запускаюць міждысцыплінарныя даследчыя праекты.
SICSS рыхтуе даследчыкаў і даследчыц у галіне вылічальнай сацыяльнай навукі ва ўсім свеце. Яны імкнуцца паскорыць развіццё гэтай галіны і распрацаваць метады, якія адпавядаюць доўгатэрміновым інтарэсам навукі і грамадства.
Падрабязнасці на сайце.